25 верасня ў катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылося ўрачыстае распачацце новага навучальнага года

Урачыстасці распачаліся святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім святочную Эўхарыстыю цэлебравалі Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, канцлер Курыі Пінскй дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка, былы дырэктар навучальнай установы ксёндз Юрый Пракапюк і яго наступнік на гэтай пасадзе ксёндз Павел Рудзьман.