Катэхетычны каледж | Першая ў Беларусі свецкая каталіцкая навучальная ўстанова

Рады вас вітаць на сайце нашага каледжа!

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага —
першая ў Беларусі свецкая каталіцкая навучальная ўстанова!

Дзякуючы аптымальна арганізаванай навучальнай дзейнасці і адданай працы высокакваліфікаваных выкладчыкаў студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі, гісторыі Касцёла, біблістыцы, педагогіцы,
філасофіі, псіхалогіі, а таксама прайсці духоўную
фармацыю і развіць свае таленты.

Сярод мэтаў Катэхетычнага каледжа —
умацаванне веры, пашырэнне
рэлігійных ведаў і развіцце
хрысціянскай культуры.

Набор навучэнцаў на 2025–2026 навучальны год

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і ў верасні.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

  • 30 жніўня ў 11.00;
  • 6 верасня ў 11.00.

Адрас каледжа:
вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
225411 г. Баранавічы

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

e-mail: callegge@gmail.com

Спецыялізацыіі:
·         Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса)
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
—  арганізатар літургіі
—  арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку
—  супрацоўнік каталіцкіх СМІ
 
·         Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
 
·         «Сямейнае кансультаванне» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
 
«Кансультаванне ў галіне залежнасцяў»  — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні

Сімпозіум прысвечаны стагоддзю Пінскай дыяцэзіі

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах 27 верасня сабраў навучэнцаў і усіх зацікаўленных ў навуковым сімпозіуме, прысвечанаму 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі.

Да адкрыцця і ўдзелу ў сімпозіуме быў запрошаны архімадрыт Сяргей Гаек, апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, які прывітаў прысутных і абвясціў адкрыццё сімпозіума.

На пачатку сімпозіума былі прачытаны даклады:

даклад на тэму «100-годдзе Пінскай дыяцэзіі ў тэалагічнай перспектыве» прадставіў кс. д-р Юрый Дрозд, звярнуўшы увагу на пройдзены шлях Пінскай дыяцэзіі з перспектывы біблійнага разумення часу, дзе праз звычайныя падзеі дзейнічае план Бога аб збаўленні людзей, як у паўсядзённым жыцці могуць адбывацца вялікія змены.

даклад на тэму «Каталіцкая адукацыя і выхаванне ў Пінскай дыяцэзіі ў 20-30-х гг. ХХ стагоддзя» прадставіла кандытат гістарычных навук Зянюк Р. У. У сваім выступленні прадэманстраваны фотаздымкі з архіваў, пры іх дапамозе перанеслісь ў першыя дзесяцігоддзі пасля заснавання Пінскай дыяцэзіі, убачылі як праводзілісь заняткі, дзе вернікі навучалісь основам веры. Важнай часткай на той час з’яўлялась літаратура, якая распаўсюджвалась, а таксама музычныя і мастацкія традыцыі, якія ўзбагачалі культуру дыяцэзіі.





пасля перапынку на каву з трэцім дакладам на тэму«Асветніцкая і культурная дзейнасць грэка-каталіцкай канфесіі ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі» да прысутных звярнўся кандытат гістарычных навук Верамееў С. Ф. Падрабязна распавёў пра спадчыну вернікаў грэка-каталіцкага абраду на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі. У Пінскай дыяцэзіі грэка-каталіцкія супольнасці на той час мелі свае храмы, дзе праводзілісь літургіі . Абрады, якія выкарыстоўваюцца ў службах, часта ўключалі элементы, якія адлюстроўваюць культурныя асаблівасці рэгіёна. У сучасных умовах грэка-каталіцкія супольнасці працягваюць захоўваць і развіваць сваю спадчыну.

Затым адбылося падвядзенне вынікаў, падчас якога арганізатары і дакладчыкі адзначылі актыўнасць удзельнікаў і цікавасць да тэмы, выказваючы меркаванні, што такія сімпозіумы можна будзе ладзіць сістэматычна.

Кульмінацыяй сімпозіума была цырымонія адкрыцця навучальнага года. Традыцыйна на пачатку ўрачыста выпуснікам каледжа ўручылі дыпломы, як пацвярджэнне аб аканчані вучобы. Пасля трох гадоў навучання, паспяховай здачы ўсіх экзаменаў і напісання заліковых прац, магчыма яны, у хуткім часе стануць дапамагаць дзецям і моладзі пазнаваць і любіць навуку Езуса Хрыста і Ягоны Касцёл. Словы ўдзячнасці атрымалі выкладчыкі і адміністрацыя каледжа за клопат, забеспячэнні як мага лепшых умоваў для здабыцця ведаў, аб адпаведнай і ўсебаковай фармацыі навучэнцаў. Пасля студэнты першага курса атрымалі заліковыя кніжкі і студэнцкія білеты. Яны падзякавалі выкладчыкам і старэйшым навучэнцам за цёплы прыём у супольнасць гэтай навучальнай установы. Інаугурацыя новага навучальнага года ў Катэхетычным каледжы завяршылась спевам Gaudeamus.

Дзякуй ўсім, хто завітаў, дзякуй гасцям, выкладчыкам, дзякуй ўсім, хто дапамагаў ў мерапрыемстве. У добры шлях, сябры!

Дзень адчыненых дзвярэй

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае жадаючых пазнаёміцца з гэтай каталіцкай навучальнай установай на «Дзень адчыненых  дзвярэй». Гэта магчымасць даведацца аб прапанаваных спецыяльнасцях, умовах паступлення, студэнцкага жыцця і задаць пытанні прадстаўнікам навучальнай установы.

Мерапрыемства пройдзе ў суботу 21 чэрвеня з 10.00 па 18.00 ў «Доме Святой Тройцы», якім апякуюцца айцы вербісты, па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.

У праграме:

  • экскурсія па навучальным комплексе,
  • інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання і пражывання,
  • наведванне Музея Бібліі, створанага пры каледжы,
  • сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі за кубачкам гарбаты.

Даведкі па тэлефонах:

+375 (163) 67 64 19,
+375 (29) 513 57 92 (МТС),
+375 (29) 644 26 05 (А1).