Велікоднае віншаванне Дырэктара Катэхетычнага Каледжа імя Зыгмунта Лазінскага
“Хрыстос Уваскрос, каб чалавек знайшоў сапраўднае значэнне існавання, каб чалавек жыў паўнатой свайго жыцця: каб чалавек жыў з Богам”. (Ян Павел ІІ)
Дарагія Браты і Сёстры – умілаваныя Студэнты, Выкладчыкі і Сябры Катэхетычнага Каледжа імя Зыгмунта Лазінскага!
Хрыстовая Пасха – гэта цудоўная нагода і запрашэнне для кожнага з нас яшчэ больш усвядоміць незямную глыбіню і прыгажосць хрысціянскай веры, дадзенай нам ад Бога. Перажыванне Таямніцы Уваскрасення – гэта святкаванне перамогі Дабра над злом і Жыцця над смерцю. Гэтае Дабро і Жыццё мае Сваё Чалавечае Аблічча. Гэта Езус – Сын Божы і Сын Чалавечы, Уваскрослы і Непераможны.
Няхай святкаванне Пасхі прынясе ў кожны дом і ў кожнае сэрца Божае благаслаўленне, супакой і радасць жыцця.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!
З найлепшымі святочнымі пажаданнямі і памяццю ў малітве,
Кс. Андрэй Рылка
Дырэктара Катэхетычнага Каледжа
імя Зыгмунта Лазінскага