Вандроўка ў Пінск

20 і 21 чэрвеня выкладчыкі, выпускнікі і студэнты Катэхетычнага каледжа правялі выходныя разам, але не ў сценах роднага каледжа, а ў старажытным горадзе над Пінай.

Збірацца ў гасцявым доміку Пінскай духоўнай семінарыі ўдзельнікі выезда пачалі яшчэ ў пятніцу ўвечары, але дзверы не зачыняліся да самай раніцы, і амаль кожную гадзіну можна было пачуць галасы тых, хто прыяжджаў з усіх куткоў Беларусі, каб сустрэцца з людзьмі, якія сталі ўжо роднымі і блізкімі.

Знаёмства з Пінскам пачалося з экскурсіі па Катэдральнаму касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую правёў дырэктар каледжа ксёндз Андрэй Рылка. Прысутныя не толькі даведаліся пра гістрыю святыні, але і ўшанавалі памяць Зыгмунта Лазінскага і Казіміра Свёнтка – духоўных айцоў Катэхетычнага каледжа.

Далей шлях ляжаў па вадзе. Катанне на цеплаходзе і мясцовыя краявіды нікога не пакінулі абыякавымі.

Радасныя і шчаслівыя ўсе сыходзілі на бераг, дзе гасцей ужо чакаў экскурсавод.  Ён пазнаёміў прысутных з гісторыяй горада і яго архітэктурнымі помнікамі: Езуіцкім калегіумам, Палацам Бутрымовіча, сінагогамі і праваслаўнымі храмамі.

Пасля экскурсіі ўсе паспяшаліся ў касцёл – праславіць на Эўхарыстыі  Бога за дары, якімі Ён шчодра адарыў кожнага ў гэты дзень.

Вечарам выкладчыкі, выпускнікі і студэнты сабраліся разам за сталом. Шмат узгадвалі з гісторыі каледжа – і ў аповедах “старэйшых”, і ў прэзентацыі, падрыхтаванай студэнтамі 2 курса, – смяяліся і танцавалі.

А на памяць засталіся не толькі сувеніры і фотаздымкі, але і яскравыя ўражанні:

Аксана: 24 часа в поезде того стоили! Дети остались довольны, муж увидел католиков и духовных ещё с одной стороны, и оценка повысилась: задавал кучу вопросов, мы давно так много не общались. Жалко,что мало времени было на общение, день быстро пролетел.

Ларыса: От поездки в Пинск остались только положительные эмоции. Находясь в таких местах, очень сильно ощущается присутствие Бога рядом. Полноту ощущений также дает и то, что рядом находятся такие же верующие, как и ты сам, ведь все мы — мистическое Тело Христа, Церковь. Поездка также оказалась познавательной: история катедры, семинарии, самого города впечатляет. Колледж — это удивительный дар Бога людям. Это возможность новых знакомств, новых знаний, эмоций. Все это ощутилось в поездке. Очень здорово, что поездка была именно в Пинск, где проходят духовную формацию будущие священники, это чувствуется в самой атмосфере семинарии. Спасибо всем, кто организовал поездку, спасибо Богу!!!

Удзельнікі вандроўкі шчыра дзякуюць ксяндзу Андрэю і ўсім арганізатарам за цудоўную магчымасць правесці час разам, а таксама за іх клопат і адкрытыя сэрцы. Няхай добры Бог благаславіць!