Такая розная…Пальмовая нядзеля

Пальмовая нядзеля – асаблівы дзень у літургічным годзе: і па сваім тэалагічным змесце, а таксама і па прыгажосці захаванай продкамі традыцыі. Веліч і значнасць падзей, якія мы сення ўзгадваем, нараджае ў сэрцы шмат думак і ўспамінаў. Некаторымі з іх падзяліліся студэнты Катэхетычнага каледжа…

 

Пальмовая нядзеля… У дзяцінстве заўсёды чакала гэтага дня, каб з прыгожай вербачкай прыйсці ў касцёл. З дзіцячых успамінаў узгадваецца малюнак жыцця, калі ў роднай парафіі сярод дзяцей, якіх збіралася вельмі шмат, праводзіўся конкурс на самую вялікую, самую маленькую і самую прыгожую вярбу. Кожны з пераможцаў заўсёды атрымліваў невялічкі падарунак.

Пальмовая нядзеля… Сёння чакаю гэтага свята ўжо з мэтай таго, каб разам з Езусам “увайсці ў Ерузалем”, дзе наш Збаўца споўніць сваю збаўчую місію. У Пальмовую нядзелю прыходжу ў касцёл, каб распачаць разам з Хрыстом Вялікі тыдзень, калі адбыліся вельмі важныя падзеі для ўсяго чалавецтва. У гэты нядзельны дзень з удзячнасцю і адвагаю хачу крычаць Хрысту “Гасанна, Гасанна…” і славіць Яго вялікую Любоў да нас.

Пальмовая нядзеля дапамагае зрабіць крок у той час гісторыі, калі мука і смерць Езуса Хрыста прынесла людзям збаўленне, таксама нагадвае хрысціяніну аб вялікіх падзеях у яго жыцці, якія з любоўю да чалавека ўчыніў Пан.

Настасся Мішкура, 3 курс

 

Что для меня Вербное воскресение? Это начало недели, в которой я больше всего могу рассуждать о вере, надежде, любви. Безусловно, самые важные мысли приходят в Великий Четверг, когда Иисусом Христом было установлено величайшее Таинство, Таинство Евхаристии. Великая Пятница — это день Великой любви: Иисус предаёт себя на смерть, за нас, за грехи наши, чтобы мы были спасены! Великая Суббота — это день надежды, надежды на воскресение, надежды на единение с Христом, с апостолами, со всеми святыми, когда мы вместе будем прославлять Отца, Сына и Духа Святого. Это действительно наибольшая радость, но это также и задание для меня. Поэтому каждый день пусть будет наполнен Божьей любовью и каждое воскресенье в каком-то смысле  пусть будет Вербным!

Максім Боландзь, 1 курс

 

Я памятаю такія моманты з майго дзяцінства: калі набліжалася Пальмовая нядзеля, бабуля ўпрыгожвала нейкія галінкі. Я тады нават не задумвалася, для чаго яны патрэбныя, але было адчуванне нейкай чароўнасці, цуда, якое зараз адбываецца і часткай якога ты сам з’яўляешся.

Цяпер для мяне Пальмовая нядзеля  — гэта пачатак Вялікага Тыдня, дзе спачатку Езуса віталі як караля словамі “Гасанна”, а потым крычалі “Укрыжуй”, дзе былі Пакута і Змёртвыхпаўстанне. Гэтыя падзеі я  параўноваю са  сваім жыццём: калі ўсё атрымліваецца і асабліва калі каму-небудзь штосці патрэбна, тады з’яўляецца шмат сяброў, але калі прыходзяць хвіліны падзення, то побач застаюцца людзі, якім ты патрэбны такі, які ёсць, якім усё роўна, кім ты працуеш і г.д . Пытанне толькі ў тым, як ты  гэта ўспрымаеш ? Усё пройдзе, і ўзлёты і падзенні, але важна тое, як мяне бачыць і ацэньвае Бог. І для мяне галоўнае – узмацніць і даказаць веру.

Таццяна Дзянішчык, 1 курс

 

Сення, як і дзве тысячы гадоў таму, мы вітаем Езуса, кажам “Гасанна!” Праз тыдзень гэтыя ж людзі крычалі “Укрыжуй!” Ці і я таксама не змяню праз некалькі дзен свае стаўленне да Езуса,а двярнуўшыся ад патрабуючага? Ці не здраджу Яму, замяніўшы духоўныя каштоўнасці матэрыяльнымі? Ці не буду патрабаваць Яго смерці, каторы раз паўтараючы адзін і той самы грэх? Пальмовая нядзеля – гэта вырашальны момант у маіх адносінах са Збаўцам: я павінна цверда і нязменна вырашыць, ці буду я вернай Яму заўседы: і ў хвіліны трыумфу, і ў хвіліны найвялікшай знявагі на Крыжы.

Вольга Пашкевіч, 2 курс

 

Разважаючы над пытаннем: што для мяне пальмовая нядзеля — ў галаву прыходзіць адна думка. Як часта ў нашым свеце, што сёння, што тысячы гадоў назад, здараецца такое, калі чалавек праходзіць шлях ад любові да нянавісці, ад пашаны да знявагі, ад велічы да падзення вельмі хутка, нават так імкліва, што часам сам не паспявае зразумець і ацяміцца. І становіцца ў адначас непрыемна і горка, хочацца абразіцца на ўвесь свет і нават на Бога. Як так: я ж нічога не зрабіў, нічым не змяніўся, адкуль да мяне такое стаўленне, як я яго заслужыў?! І тады пачынаеш наракаць, зневажаць і сябе, і іншых. Ці ў вас такога не было?

Пальмовая нядзеля дае добры прыклад правільнага разумення такой сітуацыі: калі сам Бог перажыў знявагу і нянавісць натоўпу, то і тыя цяжкасці, якія могуць напаткаць мяне, я змагу адолець. Гэта думка дае сілы, магчымасць разам з Езусам прайсці свой крыжовы шлях і ня здацца, ня ўпасці ў роспач.

Наталля Бандаровіч,выпуск 2013

 

Гэта свята для людзей не глыбокіх. Да іх я і сябе аднесу. Шум, гам, радасць, Езус сёння як Цар, а мы Яго вітаем. У нас, у Гародні, так увогуле, адчуваеш сябе нібыта ў каталіцкай дзяржаве: вербы амаль што на кожным кутку можна набыць.
І я, разам з усімі, таксама быў ужо на літургіі, свяціў вербу, спяваў “гасанна”, але, сапраўды кажучы, я дурань, я не разумею гэтага Цара і Яго Валадарства і навошта Яго вітаць, калі ўсё роўна адпраўлю Яго на крыж… Але спадзяюся на тое, што настуны тыдзень  дапаможа мне хоць неяк зразумець і Езуса, і Яго любоў.

Уладзімір Крупенка, 1 курс

 

Каждое  Вербное воскресенье вспоминаю одну проповедь, после которой священник предложил со словами «…осанна! Благословен грядущий во имя Господне, Царь Израилев!» (Ин 12 : 13)  и ветвями не задерживаться только в костёле, а выйти на улицу. В то время, находясь под ливнем Божьей благодати, я легко и радостно последовала призыву.

Каждое  Вербное воскресенье вспоминаю эту проповедь и делаю испытание совести: легко ли и радостно, и могу ли вообще, выйти на улицу с веточкой вербы в руках, прославляя Бога?

Но к этой Пасхе, добавилось одно новое переживание, предлагаю и вам этот своеобразный стих для размышления – быть избранным ослом Господа.

Помни своё призвание!!!
Когда въезжал Иисус Христос
В Иерусалим,
Его осёл на спине вёз,
Толпа же шла за Ним.
“осанна” пели и хвалу
Спасителю свойму.
И в голову пришло ослу,
Что это всё ему.
Путь, что ветвями застлан был,
Он думал — это мне,
И он не шёл, он просто плыл
По мягком диване.
Пока его Иисус Христос
Не покидал едва,
Всегда ослу был и овёс,
И сочная трава.
Когда Отец своё Дитя
Забрал на небеса,
Не стало больше для осла
Ни славы, ни овса.
И хоть остался на виду,
Но вот вам эпилог:
Теперь осёл возил воду,
Жевал чертополох,
С тоскою он махал хвостом
И грустно думал в такт:
“Когда работал со Христом,
Мне было всё не так”.

Аксана Касцючэнка, 1 курс