Сям’я Катэхетычнага каледжа збіраецца разам!

Шаноўныя выкладчыкі, студэнты і выпускнікі каледжа!
Запрашаем вас 20-21 чэрвеня на спецыяльны выезд у Пінск з нагоды заканчэння навучальнага года!
Вас чакае:
— Святая Імша
— экскурсія па гораду на цеплаходзе
— прэзентацыя “Я всегда с собой беру видеокамеру…”
— шашлыкі
— вечаровая праграма ля вогнішча
— экскурсія па ваколіцах Пінска*
Месца правядзення: г. Пінск, Пінская духоўная семінарыя, вул Леніна, 18.
Пачатак: 20 чэрвеня а 12 гадзіне.
Кошт: ахвяраванне.
З сабой мець: жаданне правесці выходныя ў добрай кампаніі, вясёлы настрой, яскравыя ўспаміны.
Начлег і харчаванне прадугледжаны. Ёсць магчымасць пераначаваць ноччу з пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю.
Аб сваім удзеле абавязкова неабходна папярэдзіць загаддзя (да 18 чэрвеня) па тэлефонах ці электроннай пошце: +375 (0163) 57-93-14, +375295135792 (МТС), callegge@gmail.com
Прыяжджайце самі і бярыце з сабой сяброў і знаёмых!
*Экскурсія прадугледжана ў выпадку, калі на другі дзень, 21 чэрвеня, застанецца дастатковая колькасць людзей.