Сімпозіум “Сексуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі”

30 мая ў Катэхетычным каледжы адбудзецца навукова-практычны сімпозіум “Сэксуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі”.

Праграма сімпозіума:

9.00 — 10.00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00 — 11.30
Даклад «Біблія пра сексуальнасць» — Уладзіслаў Валаховіч
Даклад «Гендэр — пагроза або будучыня?» — Іван Пузанаў
Даклад «Сексуальнасць стагоддзя нарцысцызма» — Віталь Булыга

11.30 — 12.00 Кава-паўза

12.00 — 13.30
Круглы стол «Біблія пра сексуальнасць» — а. Васіль Ягораў, Уладзіслаў Валаховіч;
Круглы стол «Гендэр — пагроза або будучыня?» — а. Станіслаў Вашкевіч, Іван Пузанаў;
Майстэрня «Рэцэпт здаровай сексуальнасці» — Ягор і Лізавета Урублеўскія;
Майстэрня «Я і сексуальнасць: разам ці паасобку» — Анастасія Давыдоўская, Віталь Булыга;
Майстэрня “Шлях да сапраўднай жаночасцi. Кола жанчын” — Вольга Кусмерская.

13.30 — 14.30 Абед

14.30 — 15.00
Даклад «Сексуальнасць у цэлібаце» — а. Васіль Ягораў.

15.00 — 16.30
Круглы стол «Сексуальнасць ў цэлібаце» — а. Васіль Ягораў, Уладзіслаў Валаховіч;
Круглы стол «Сексуальныя адхіленні» — а. Станіслаў Вашкевіч, Іван Пузанаў;
Майстэрня «Прыгожае сексуальнае танга» — Ягор і Лізавета Урублеўскія;
Майстэрня «Здаровая сексуальнасць — моцнае сужанства» — Анастасія Давыдоўская, Віталь Булыга;
Майстэрня “Шлях да сапраўднай жаночасцi. Кола жанчын” — Вольга Кусмерская.

16.30 — 17.00 Кава-паўза

17.00 — 18.00 Падвядзенне вынікаў сімпозіума.

18.00 — Святая Імша.

 

Вядучыя сімпозіума:

а. Станіслаў Вашкевіч (SAC) – святар, тэолаг, душпастыр сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выкладчык маральнай тэалогіі ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах і Цэнтры падрыхтоўкі катэхетаў у Мінску.

а. Васіль Ягораў – святар, тэолаг, душпастыр Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”.

Уладзіслаў Валаховіч — доктар тэалогіі, выкладчык Святога Пісання ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах. Дырэктар Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”.

Віталь Булыга — сямейны псіхолаг, псіхолаг-псіхатэрапеўт, выкладчык псіхалогіі ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах.

Іван Пузанаў — тэолаг, магістрант навук аб сям’і Інстытута Яна Паўла ІІ ў Рыме, выпускнік Інстытута Павышэння Чалавечага Патэнцыялу ў Філадэльфіі, нам. дырэктара БФ “Адкрытыя сэрцы”.

Анастасія Давыдоўская — сямейны псіхолаг, сямейны кансультант у касцёле Св. Сымона і Алены ў Мінску, валанцёр БА “Выратаванне немаўлят”.

Ягор і Ліза Урублеўскія – сямейныя катэхеты-кансультанты, выпускнікі Катэхетычнага каледжа імя З. Лазінскага ў Баранавічах па спецыяльнасці “Дарадчык сямейнага жыцця”. Ягор Урублеўскі — сямейным сістэмным псіхатэрапеўт.

Вольга Кусмерская — акушэрка i доўла (дапаможніца ў родах паводле курса Мішэля Одэна), шчаслiвая жонка i мацi.

Кантактныя тэлефоны+375 (0163) 57-93-14 +375295135792 (МТС)
Факс: +375 (0163) 57-93-07