Радаснае чуванне
У ІІІ Нядзелю Адвэнту — Нядзелю Радасці — мы распачалі акцыю “Радаснае чуванне”, прысвечаную адной з найпрыгажэйшых традыцый Касцела — Раратам. Час падвесці вынікі.
Першыя фотаздымкі мы атрымалі з Віцебска. У парафіі Святого Духа на Імшу ў гонар Маці Божай вернікі збіраліся у 6.30 раніцы.
У ранішнім змроку зіхацелі маленькія агеньчыкі, якія нагадвалі аб неабходнасці збірання на працягу ўсяго адвэнту добрых учынкаў. Яны дапамагалі асвяціць змрок граху і паказаць Езусу дарогу да нашага сэрца.
На памяць адразу прыходзяць словы песні: “Тваё святло цемру раз`ясняе. Жыццё з Табою смерць перамагае…”
Сярод каменных джунгляў Мінска, на зяленым узвышшы стаіць невлікая драўляная каплічка. І пакуль горад прачынаўся, менавіта сюды спяшаліся вернікі з запаленнымі ліхтарыкамі.
У Мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ Рараты распачыналіся у 6:45. Тут, каля аднаго эўхарыстычнага стала, сустракаліся выпускнікі каледжа розных гадоў, а таксама выкладчык пастаральнай тэалогіі кс. Алег Шпець — пробашч парафіі.
Фотаздымкі Марыны і Вольгі Пашкевіч.
Рараты у парафіях у Воранава, Германішках і Полецкішках былі прысвечаны тэме “Ахоунік святла”, і як кожны год збіралі вялікую колькасць дзяцей і дарослых.
На Літургію дзеткі прыходзілі з ліхтарыкамі, якія самі зрабілі на катэхетычных занятках.
Кожны дзень маленькія вернікі знаеміліся з новым біблійным героем, уласцівай яму рысай і сімвалам. Пасля чаго яны збіралі шчыт, дзе на апошняй картцы трэба было ўклеіць свой фотаздымак і падпісаць рысу, якую яны абраі для сябе на цэлы год.
Спадзяемся, што ўдзел у Раратняй святой Імшы дапамог кожнаму з удзельнікаў акцыі пленна падрыхтавацца да прыйсця маленькага Езуса.