Прагненне Божай міласэрнасці

photo2292

Я прагну, Езу, Тваёй ласкі,

Любові, Божай дабрыні!

О любы, літасцівы Збаўца,

Мяне да Сэрца прыгарні!

Прашу я сёння у пакоры

Аб навяртанні грэшных душ –

Не пагарджай маёй  малітвай,

Сумленне грэшнікаў узруш!

 

Ізноў прыходжу я з надзеяй,

Перапрашаю за грахі,

Тваю прысутнасць адчуваю

Праз дотыкі святой рукі

 

І  ўважліва я пазіраю

На Твой святы жывы абраз,

І ў сэрцы ціха прамаўляю:

— Абмый Святой Крывёю нас!

 

Мы давяраем Табе, Езу,

Турботы, клопаты свае…

Праз дыялог у святой малітве

Любоў ўзрастае, паўстае…

 

Бо Збаўца крочыць нам насустрач

І бласлаўляе грэшны люд.

— О, абудзіся ўвесь народзе,

Каб на зямлі адбыўся цуд!

Анастасія Блусянкова

22-23 красавіка 2009 г.