Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор студэнтаў на 2023–2024 навучальны год
Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіцце
хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.
Студэнты каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастаральная тэалогіі, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасоўская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі і шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.
Акрамя ведаў навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную
фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанец праявіць іх у служэнні людзям і Богу.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца у субботу і нядзелю 2 разы ў месяц.
Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.
Прымаюцца асобы ад 18 гадоў
Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:
1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:
- Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса)
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
- арганізатар літургіі
- арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку
- супрацоўнік каталіцкіх СМІ
- Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
- «Сямейнае кансультаванне» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
- «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
2.Прадставіць наступныя дакументы:
Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
2 фотаздымкі 3×4;
Копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
Копія пашпарта;
Медыцынская даведка.
3. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
- 26 жніўня ў 11.00;
- 2 верасня ў 11.00.
Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 67-64-19
МТС: +375 29 5135792; А1: +375 29 6442605 e-mail: callegge@gmail.com; сайт: www.catcollege.by