Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана!

10112925

І мноства людзей слала сваё адзенне на дарозе, а іншыя зразалі галінкі з дрэваў і слалі на дарозе. А натоўпы, якія ішлі спераду і следам за Ім, усклікалі:
Гасанна Сыну Давіда! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вьшынях!
(Мц 21,8-9)

А як віталі Езуса селета, пакажа нашая online-выстава.

 

Найперш хочам пазнаеміць вас з вербамі, якія зрабілі студэнты каледжа сваімі рукамі.

 

верба 2верба 

“Творым разам” парафія  Найсвяцейшага Сэрца Езуса, г. Ляхавічы.
Даслала Таццяна Дзянішчык.

 

IMG_6705_2

Парафія Узвышэння Святога Крыжа, г. Ліда.
Даслала Воля Пашкевіч.

 

А вось, мабыць, самая незвычайная вярба!

f3lq7_6tS3g gPwXiDO2GPs

“Знаете, что особенного в этой вербочке. Она научила не стыдиться простоты и напомнила о словах Господа “быть, как дети”. Не получилось самим сделать вербочку и купили в костёле. По какому принципу ребёнок её выбрал, не знаю, но она определённо была не из лучших. Но наблюдая, как он радовался, мне стало стыдно…Мы взрослея, часто придаём значение форме, забывая о содержании. Забываем, что этими вербочками провожаем Иисуса на Голгофу. Только бы не забыть встретить Его Воскресшего!” — падзялілася Аксана Касцючэнка з Віцебскай парафіі Святога Духа.

 

2FSMa7UQulk

Вось такую прыгажосць зрабілі дзеці, якія займаюцца ў святліцы пры манастыры Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах. Атрыманыя грошы пойдуць на арганізацыю дзіцячага летніка.
Даслала Ганна Ліцкевіч.

 

Працягваюць дзіцячую тэму маленькія вернікі з парафіі Св. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно ў Мінску з вербачкамі ўласнага вырабу.

s02BBCXhvd8

Даслала Ганна Тарас

 

Такімі вербамі сустракалі Езуса ў Гамінгу, Аўстрыя, выпускніцы каледжа Іра і Вераніка.

f4xcBiXYX2w

Як рассказала Ірына,  у адрозненні ад Беларусі, дзе можна абраць сабе вербачку на любы густ, у Аўстрыі ўсе вербы выглядаюць менавіта так!
Даслала Крыкала Ірына.

 

Напрыканцы аб тым, як адсвяткавалі Вербную нядзелю браты-вярбісты.

einm6xSS8b8

Даслаў Аляксандр Бабынін.

 

Па памерах з гэтымі вербамі можа паспрачацца толькі айцец Юрый OMI.

DWSmOnuqKo8

Парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно ў Мінску.

Даслала Ганна Тарас.