EX UNIVERSUM

24 мая адбыўся чарговы экзамен EX UNIVERSUM па Святому Пісанню для трэцяга курса.

З самай раніцы студэнты сумесна паўтаралі ўвесь пройдзены матэрыял у сваёй аўдыторыі. Яны вельмі хваляваліся, бо Святое Пісанне – прадмет важны і надзвычай цікавы.

Выпускнікі павінны былі без падрыхтоўкі адказваць па абранаму білету. Адказы экзаменатар Уладзіслаў Валаховіч ацаніў па-рознаму: былі і пяцеркі, і чацверкі, і нават тройкі. Таксама кожны меў магчымасць павысіць пастаўленую выкладчыкам адзнаку, адказаўшы на яшчэ адзін білет.

Экзамен прайшоў хутка, на адным дыханні, і ўсе студэнты паспелі на вечаровую Святую Імшу, каб скласці Богу свае падзякі за пражыты час і атрыманыя веды па Святому Пісанню.