Выстава “Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці”

21 сакавіка ў сцянах катэхетычнага каледжа прайшла выстава “Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці”. Выставу падрыхтаваў дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы”, які займаецца абаронай жыцця і сям’і.

 

Студэнты і ўсе жадаючыя ўбачыці 20 рол-стэндаў, на якіх былі прадстаўлены дэмаграфічныя праблемы у сучасным свеце, трагедыя адмовы ад дзетанараджэння, шкоднасць кантрацэпцыі і абортаў як для духоўнага, так і фізычнага здароў’я сужэнцаў.

Выстава ў першую чаргу накіравана на моладзь 15-25 год, каб дапамагчы маладым людзям зрабіць правільны выбар, які вядзе да жыцця і захавання шлюбу. Аднак факты, прыведзеныя на стэндах экспазіцыі зацікавілі таксама і прадстаўнікоў старэйшых пакаленняў, бо тое, што адбываецца вакол нас, датычыцца не толькі маладых, і кожны мае магчымасць унесці свой уклад у захаванне такіх грунтоўных хрысціянскіх каштоўнасцяў як сям’я і новае жыцце.