Ціха! Ідзе экзамен!
Звычайна дні мінаюць хутка, амаль незаўважна, і толькі пэўныя падзеі нагадваюць нам, што варта азірнуцца і паглядзець, які шлях мы ўжо прайшлі. Для любога студэнта такім момантам становіцца дзень выпускнога экзамену.
11 мая ў Катэхетычным каледжы было мітусліва і надзвычай ўрачыста. Кветкі, шалясценне старонак канспекта, узрушаныя твары, словы падтрымкі і пажаданні поспехаў – студэнты трэцяга курсу здавалі свой першы дзяржаўны экзамен па дагматычнай тэалогіі.
Ціха! Ідзе экзамен! І вось дзверы адчыніліся і на тварах заззялі шчаслівыя ўсмешкі: сёння была толькі адна адзнака – выдатна. Студэнты малодшых курсаў, якія перажывалі не менш, чым выпускнікі, глядзелі на сваіх старэйшых сяброў з захапленнем. З усіх бакоў пасыпаліся пытанні.
“Экзамен прайшоў добра, – дзеліцца ўражаннямі Вераніка Сідарэня. – Трошкі была нейкая знарваванасць, бо паняцце экзамену само па сабе нас трывожыць, і таму ў нейкім сэнсе я перажывала. Але калі ксёндз Алег сказаў мне, які білет трэба адказваць, я ўздыхнула з палёгкай, бо ведала адказы на пытанні. Я думаю, што ўсе задаволены гэтым экзаменам. Наперадзе нас чакаюць яшчэ 2 дзяржаўныя экзамены, з-за іх мы неяк больш турбуемся, бо, як вядома, кс Алег заўсёды лаяльна ставіцца да студэнтаў, у яго вельмі дабрадушны да нас падыход”.
Задаволеным застаўся і экзаменатар, шаноўны ксёндз Алег Сількевіч: “Я доволен. Как всегда, результаты хорошие. Еще не было такого курса, который был бы плохо подготовлен,а этот курс очень сильный. И хотя оценки все получили хорошие, были, конечно, и такие, которым хотелось поставить «десять с плюсом». Были и послабее. Но, в общем, конечно, хорошо. Я доволен тем, что они усвоили, чему научились. Это поможет им в будущем”.
“Но самое важное,– адзначыў ксёндз Алег, – что в колледже мы даем начало.Если человек сам заинтересуется, будет изучать дальше, то наверняка, еще большему научится сам”.
Паважаныя трэццякурснікі, мы ад усяго сэрца віншуем вас з паспяхова зданым першым дзяржаўным экзаменам! Жадаем вам, каб дзякуючы выдатным ведам па дагматычнай тэалогіі вы ніколі не баяліся вызнаваць і бараніць сваю веру, а таксама паспяхова здавалі ўсе экзамены ў сваім жыцці.