Навіны

Выпускны курс катэхетычнага каледжу ў Баранавічах сдаў ex-universe.

DSCF0030

 

Студэнты 3-га курсу катэхетычнага каледжу ім. Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах у суботу (04.06) паспяхова сдалі астатнія экзамены з ex-universe па катэхетыцы (тэорыі і практыкі), які прымалі кс. Юрый Хіневіч і с. Таццяна Халапук, а таксама па дагматычнай тэалогіі, які прымалі кс.Алег Сількевіч і с. Ядвіга Шчучко. На папярэднім з’ездзе, таксама выдатна, быў сданы экзамен ex-universe па Святому Пісанню, які прымаў спадар Уладзіслаў Валаховіч. Чытаць далей

Новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначаны мансеньёр Габар Пінтэр

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь. Чытаць далей

«Чаму наркотыкі?»: сімпозіум, прысвечаны барацьбе з нарказалежнасцю, прайшоў у Баранавічах

phoca_thumb_l_2016-04-24-baranki-012

23 красавіка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах прайшоў навукова-практычны сімпозіум, прысвечаны рэабілітацыі, аказанню духоўнай дапамогі і кансультаванню залежных людзей, якія ўжываюць наркатычныя і іншыя псіхаактыўныя рэчывы.

Чытаць далей

Навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці)»

23 красавіка 2016 года Духоўная навучальная ўстанова «Катэхетычны каледж ім. З. Лазінскага» ў Баранавічах (Беларусь) з мэтай супрацьстаяння пагрозлівым псіхічнаму здароўю выклікам сучаснасці, у духу навукі і веры арганізоўвае навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці)».
Арганізатары і вядучыя дапамогуць удзельнікам атрымаць кампетэнтныя і вычэрпальныя адказы на пытанні: «Як справіцца з залежнасцю?», «Ці магчыма контраляваць ўжываннне псіхаактыўных рэчываў?», «Спайс-эпідэмія: тэрапеўтычныя магчымасці?», «Як разумець абяцанае «Праграмай 12 крокаў» вяртанне да здароўя?» і мн. інш.

Залежнасці з’яўляюцца пагрозай не толькі для асобна ўзятага чалавека, але і грамадства ў цэлым. На жаль, трэба адзначаць, што пакуль мы разважалі пра тое, ці атрымалася нам дасягнуць узроўня інфармацыйнай цывілізацыі, беларускае грамадства апынулася захопленым ў іншыя рэаліі сучаснага жыцця – цывілізацыю залежнасцяў.

Чытаць далей

5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе заняткі па катэхэтыцы – практыцы

2djJ_Z7QwLE

5 і 6 сакавіка ў катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбыліся на 2 і 3 курсе на першы погляд звычайныя заняткі па катэхэтыцы – практыцы.  Але на самой справе гэта былі не звычайныя заняткі, бо кожны са студэнтаў мог паспрабаваць сябе ў якасці выкладчыка катэхэзы і вучня. Найбольш хвалюючым было тое, што гэтыя заняткі праводзілі сярод сваіх і сваім.Але гэта не стала перашкодай для таго, кабзаняткі спадабаліся і “вучням”, і “катэхетам”. Чытаць далей

Аплаткавая сустрэча прайшла ў Катэхетычным каледжы

notbIIyC-iE

19 снежня студэнты, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу, якая з цягам год стала тут традыцыйнай.

Чытаць далей

З днём нараджэння, Папа Францішак!

З днём нараджэння, Папа Францішак!

17 снежня 1936 года ў сям’і італьянскіх імігрантаў у Аргенціне нарадзіўся хлопчык, які праз 76 гадоў узначаліў Каталіцкі Касцёл. Бацька будучага Пантыфіка працаваў звычайным чыгуначнікам.

«Не імкнуцца да зямных рэчаў, не шукаць эфемернай выгоды, пазбягаць дробнай пахвалы, ахвотна прымаць ўсю пагарду свету дзеля нябеснай славы, быць карысным для ўсіх, любіць знявагі і нікому імі не адплачваць, з цярпеннем зносіць атрыманыя крыўды, заўсёды шукаць славы Творцы і ніколі — сваёй уласнай. Жыць усім гэтым і іншым падобным азначае ісці па слядах Хрыста», — адны з першых словаў на пачатку пантыфікату Папы Францішка, дзень нараджэння якога адзначаецца сёння.

Словы, якія шмат у чым носяць адценне духоўнасці святога з Асізі, імя якога абраў адзін з найбольш вядомых аргенцінцаў у свеце, каб пад іменем святога ўсіх бедных і свабоднага ад гэтага свету несці сваю місію ў сучасны свет.

Яго апекуна даследчыкі называюць папярэднікам Адраджэння: «Перад намі ў асобе святога Францішка Асізскага на ўвесь рост паўстае рэлігійны геній, які накіраваў рэлігійныя пачуцці свайго народа па новым шляху… Беднасць, апостальская пропаведзь, бязмежная любоў да чалавека і пакорлівае самапрыніжэнне — такімі былі сродкі, з дапамогай якіх ён хацеў увесці сваіх бліжніх у новае Божае Валадарства на зямлі».

Святога асізскага аскета палюбіў увесь свет, адлюстраваўшы і працягваючы адлюстроўваць у розных формах мастацтва: жывапісе, фрэсках, скульптуры.

Папа Францішак таксама заваяваў прыхільнасць і шмат чалавечых сімпатый, і хоць часы зараз змяніліся, але яго таксама пачалі актыўна адлюстроўваць у сучасных формах мастацтва, адной з якіх, асабліва ўлюбёнай сярод моладзі, з’яўляецца вулічнае мастацтва.

«Папа вулічнага мастацтва», як і яго апякун, — «чалавек вуліцы», да якой і сярэднявечны святы, і сучасны кіраўнік Каталіцкага Касцёла ставяцца з найвялікшай павагай і любоўю, цеплынёй і спагадай. Папа людзей вуліцы, а не выключных прыёмаў, вытанчаных пакояў, высокіх сценаў і зачыненых пазалочаных дзвярэй…

Папа раскошы прыгажосці прыроды і чалавечага сэрца…

Папа раскошы адкрытасці да іншых людзей…

Папа раскошы простасці і шчырасці…

Папа раскошы Божай і чалавечай Міласэрнасці…

Пераймаючы цноты свайго апекуна, Папа Францішак пераймае раскошу жыцця, падрыхтаванага кожнаму чалавеку Богам. Раскошу жыцця, якую заахвочвае кожнага апрануць у адзенне святасці, свабоды і не прыгожых словаў, але найперш прыгожых учынкаў Любові.

Няхай жа сёння і заўсёды беражэ кіраўніка Каталіцкага Касцёла святы ўсіх убогіх і раскошы жыцця ў святасці.

Папа Францішак, з днём нараджэння!

 

http://catholic.by

Клаўдые Гуджэроцці і Катэхетычны каледж: яскравыя моманты

0b191f78ed3d0ff1533bdb129ae9a786

13 лістапада Каталіцкі Касцёл  даведаўся, што Апостальскі Нунцый  Клаўдыё Гуджэроцці пакідае Беларусь — Папа Францішак перавёў яго як прадстаўніка Ватыкана ў Кіеў, а 12 снежня адбылася Імша развітання з арцыбіскупам. Больш чым за 4 гады гады свайго служэння на Беларусі Нунцый не раз наведаў Катэхетычны каледж. Прапануем вам успомніць гэтыя моманты.

 

Чытаць далей

Гімн Сусветнага Дня Моладзі 2016 па-беларуску

Прамова Арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння сваёй місіі ў Беларусі